Грамадства1919

Лукашэнка прапанаваў аддаць Украіну яму як чалавеку, у якога карані закапаныя паміж Чарнігавам і Кіевам

Лукашэнка знайшоў свае карані: закапаныя паміж Чарнігавам і Кіевам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы распавёў на пасяджэнні Рады бяспекі 12 сакавіка, калі каментаваў падзеі ва Украіне.

«Вы ведаеце, мяне ў апошні час усё часцей (гэта ад грамадскасці ўтоена), пытаюцца: вось, вы, як чалавек, у якога карані закапаны паміж Чарнігавам і Кіевам, што трэба рабіць ва Украіне, каб пераадолець той крызіс? — расказваў Аляксандр Лукашэнка. — Я жартам адказваю: вы не напружвайцеся, проста трэба працаваць, а калі вы не ведаеце, што рабіць, даручыце нам гэтую краіну, і да канца года мы забяспечым там і стабільнасць, і адзінства народа, і цэласнасць дзяржавы».

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў 1954 годзе ў Копысі ў Аршанскім раёне, а пасля жыў з маці ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна. Гаворачы пра «карані паміж Чарнігавам і Кіевам» ён, верагодна, меў на ўвазе свайго дзеда Трафіма, ураджэнца Сумскай вобласці Украіны.

На відэа гэты момант гл. ад 3.55.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ5

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

Звярнулася 11 ліпеня, запісалі на 22 верасня. У Жодзіне абмяркоўваюць чэргі ў бальніцу1

Брэнд Mark Formelle трапіў у скандал, нахаміўшы кліентцы на роўным месцы8

За пяць гадоў Германія выдала беларусам 267 гуманітарных віз. Больш не будуць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ5

Так выглядаў Аляксандр Лукашэнка на Валааме ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць