У Мінску 12 сакавіка прайшло ўручэнне прэміі «Дэбют».

Прэмія «Дэбют», разам з прэміяй імя Гедройца — адна з галоўных літаратурных падзей кожнага года. Сёлета пераможцамі сталі: проза – Кацярына Оаро за кнігу «Сарочае радыё» (гісторыі з жыцця маладой беларускай журналісткі, якая працуе ў незалежным СМІ), паэзія – Уладзь Лянкевіч за кнігу «70% вады» (надзвычай метафарычныя тэксты, якія «працуюць» як у спалучэнні з музыкай, так і ў паэтычнай версіі), пераклад — Кацярына Маціеўская за «Саламею» Оскара Уайлда, а таксама Серж Мядзведзеў за «Байцоўскі клуб» Чака Паланіка, які ў перакладзе пераўтварыўся ў Паланюка.

Дадаткова спецыяльную прэмію атрымаў Дзмітрый Дзмітрыеўза зборнік спецыфічных тэкстаў пад назвай «Ліра-спіралі».

Распачалася цырымонія з хвіліны маўчання – прысутныя ўшанавалі памяць народнага паэта Рыгора Барадуліна, пасля Лявон Вольскі заспяваў «Белую яблыню грому» ў суправаджэнні Паўла Аракеляна.

Канешне, пасля прэміі ўзнікне хваля крытыкі журы: шмат хто меркаваў, што найлепшай празаічнай кнігай з дэбютных мусіць быць прызнаны «Чарвяк» Змітра Дашкевіча, а тыя самыя «Ліра-спіралі» шмат каму падаюцца надзвычай авангарднымі.

Тым не менш, «Дэбют» па сваёй важнасці не далёка адышоў ад Гедройца, прынамсі, як стартавая пляцоўка для маладых літаратараў — гэта вельмі някепскі варыянт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?