Камандзір вайсковай часткі ў крымскім Бельбеку, што пад Севастопалем, Юлій Мамчур патрабуе ад кіраўніцтва Мінабароны Украіны і Генштаба прыняць рашэнне наконт дзеянняў камандзіраў вайсковых частак Украіны ў Крыме.

Пра гэта гаворыцца ў відэазвароце, апублікаваным у чацвер.

«Звяртаюся да кіраўніцтва краіны, Мінабароны, Генштаба. Ні для каго не сакрэт, якая сітуацыя склалася вакол ваенных частак Украіны ў Крыме», — сказаў ён.

«Каб пазбегнуць магчымых сутыкненняў з прымяненнм зброі, прашу вас у самыя кароткія тэрміны прыняць рашэнне па далейшых дзеяннях камандзіраў вайсковых частак у выпадку прамой пагрозы жыцця асабістаму складу, членам сем'яў ваеннаслужачых, цывільнаму насельніцтву», — заявіў Мамчур.

«Ваша рашэнне прашу данесці ў дырэктыўнай форме да ўсіх камандзіраў вайсковых часцей, якія дыслакуюцца ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым», - падкрэсліў ён.

«У выпадку непрыняцця вамі адпаведных рашэнняў, мы будзем вымушаныя дзейнічаць згодна са Статутам ўзброеных сіл Украіны да адкрыцця агню», — папярэдзіў Мамчур.

«Пры гэтым мы выразна ўсведамляем, што мы не зможам доўга супрацьстаяць пераўзыходзячым па колькасці, узброенасці і падрыхтоўцы падраздзяленням расійскіх войскаў, але гатовыя выканаць свой доўг да канца», — падкрэсліў ён.

«Знаходзячыся пад пастаянным ціскам узброеных сіл Расіі, мясцовага насельніцтва, органаў мясцовага самакіравання, маем вусныя ўказанні трымацца, не паддавацца на правакацыі, і не ўжываць зброю», — нагадаў ён.

«Коштам неверагодных намаганняў утрымліваем хрупкі мір на крымскай зямлі, працягваем быць вернымі прысязе на вернасць украінскаму народу. Мы — вайскоўцы павінны абараняць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

З кожным днём ультыматумы з боку прадстаўнікоў узброеных сіл РФ набываюць усё больш жорсткі характар», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?