Опэрны сьпявак, заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік «Беларускай капэлы» Віктар Скорабагатаў лічыць, што ў цяперашняй Расеі адбываюцца працэсы, якія не даюць падставаў гаварыць пра агульнае здароўе нацыі:

«На мой погляд, для ХХІ стагодзьдзя адбываецца нешта абсалютна незразумелае. Як можна парушаць пагадненьні аб непарушнасьці межаў, якія ёсьць паміж Украінай, Расеяй і астатняй Эўропай? Для мяне гэта зусім незразумела. Атрымліваецца, што мы жывём напярэдадні новай усясьветнай вайны, ці што? У такім выпадку «дах зьехаў» у людзей, якія да гэтага імкнуцца. Шчыра кажучы, я не гляджу тэлебачаньне, ва ўсялякім разе расейскія каналы, бо ад таго, што я разок-другі пачуў, уражаньне складаецца адназначнае: у цэлага народа «зьехаў дах», калі яны сапраўды так думаюць. Вядома, я не зусім упэўнены, што так, як Пуцін, думаюць усе, гэта ясна. Ёсьць у Расеі і разумныя людзі, і нармальныя. Але няўжо іншым незразумела: ня дай божа здарыцца горшае — маю на ўвазе, што Крым стане невядома чым — ужо назаўтра нешта падобнае скажуць у той жа самай Расеі. Фіны ці татары на Волзе. І што яны тады будуць рабіць, на што будуць спасылацца расейскія ўлады? Няўжо знойдуцца людзі, якім бы не хацелася жыць у Нямеччыне ў той жа Калінінградзкай вобласьці? Вядома, гэта нейкая хворая дзяржава — у юрыдычным сэнсе, у маральным сэнсе. Як бачым, там хворыя і людзі, у тым ліку кіраўнікі артыстычных калектываў ці асобныя творцы. Гэта шкада, вельмі шкада».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?