Экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта пры Леанідзе Кучме Віктар Медвядчук заявіў, што Віктар Януковіч павінен вярнуцца ва Украіну, каб паўстаць перад судом.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, апублікаванай у чацвер на афіцыйным сайце руху «Украінскі выбар».

«Прэзідэнт, які дапусціў грамадзянскае супрацьстаянне, гібель людзей — страціў маральнае права быць кіраўніком дзяржавы», — заявіў Медвядчук.

«Існуе толькі адзін сцэнар вяртання Януковіча ва Украіну. Ён павінен паўстаць перад судом», — мяркуе экс-кіраўнік адміністрацыі Кучмы.

Медвядчук таксама адмаўляе сваю датычнасьць да «плана вяртання Януковіча ва Ўкраіну».

Як вядома, Медвядчук з'яўляецца кумам расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Пуцін у 2004 годзе хрысціў дачку Медведчука Дар'ю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?