Прыкладна а 22-й у Беларусі праз некаторых правайдэраў (напр. adsl.by) абмежаваны доступ да ЖЖ — livejournal.com

«Мы прыносім выбачэнні, але доступ да запытанага рэсурсу абмежаваны, — гаворыцца на галоўнай старонцы Livejournal.com.

Магчымыя прычыны абмежаванні доступу:

доступ абмежаваны паводле рашэння суда або па iншых падставах, устаноўленых заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.

Сеткавы адрас, які дазваляе ідэнтыфікаваць сайт у сетцы «Інтэрнэт», уключаны ў Адзіны Рэестр даменных імёнаў, паказальнікаў старонак сайтаў сеткі «Інтэрнэт» і сеткавых адрасоў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць сайты ў сетцы «Інтэрнэт», якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой у Расійскай Федэрацыі забаронены». 

Доступ з Беларусі ла LJ часткова адсутнічае. Праз байфлай доступ ёсць, паведамляюць чытачы.

Ёсць доступ і з мабільнага тэлефона, прынамсі праз Android і Windows Phone ў МТСа.

Раней паведамлялася, што Расспажыўнагляд абмежаваў доступ да блога Аляксея Навальнага ў ЖЖ. Праўда, а 21-й доступ у Беларусі да блога Навальнага быў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0