У законе Беларусі «Аб рэкламе» неабходна прапісаць інструмент, які прадугледжвае працэдуру адмовы абанентаў ад рэкламнай рассылкі аператараў сотавай сувязі, заявіла 13 сакавіка намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч у час круглага стала, прысвечанага абароне правоў спажыўцоў сотавай сувязі.

«Многіх людзей раздражняюць дакучлівыя рэкламныя паведамленні, якія прыходзяць да іх ад сотавых аператараў. Атрымліваецца, што чалавек хоча адмовіцца ад рассылкі, але далёка не заўсёды можна разабрацца, як адключыцца ад паслугі», - адзначыла Ірына Наркевіч.

Паводле слоў намесніка міністра гандлю, аналіз дамоваў аператараў на падключэнне, размешчаных на іх сайтах, паказаў, у гэтых дакументах змяшчаецца інфармацыя аб тым, як падключыцца да рэкламнай рассылкі, але не ва ўсіх прапісана, як адмовіцца ад атрымання такой інфармацыі.

«У сувязі з гэтым наспела неабходнасць заканадаўча прапісаць норму, якая будзе інфармаваць аб працэдуры адмовы ад рэкламнай рассылкі», — сказала Ірына Наркевіч. Яна прапанавала аператарам мабільнай сувязі, прысутным на сустрэчы, разам папрацаваць над новай нормай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?