14.03.2014 / 12:06

Павышаюцца тарыфы на паслугі тэлефоннай стацыянарнай сувязі 1

У Беларусі будуць павышаны тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі для фізічных, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 11 сакавіка 2014 года № 21, якая 14 сакавіка апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц праз пяць дзён. 

Штомесячная абанементная плата для фізічных асоб за пераведзены на пачасовую аплату тэлефон павысіцца на 22,7% да 10.200 рублёў. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічыцца на 20,7% да 27,4 рубля. Абанентная плата за не пераведзены на пачасовую сістэму аплаты размоў тэлефон павышаецца на 22,4% да 14.500 рублёў. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў у стацыянарнай сетцы без дапамогі тэлефаніста павышаецца на 8,7% да 66 рублёў. 

Для юрыдычных асоб штомесячная абанементная плата павысіцца на 17,3% і складзе 13.200 рублёў за пераведзены і 25.100 — за не пераведзены на пачасовую аплату тэлефон. Пачасовая плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну павялічыцца на 22,2% да 44 рублёў. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў складзе 75 рублёў, ці на 8,7% больш. 

Папярэдні раз паслугі тэлефоннай сувязі даражэлі 6 снежня 2013 года на 5—25%.

БелаПАН

0
2 HH / Адказаць
14.03.2014 / 17:45
"Пачасовая плата" - гэта што?...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру