Рэйкавыя аўтобусы прызначаныя для перавозкі пасажыраў на ўчастках з малой колькасьцю пасажыраў. Пра магчымасьць іх зьяўленьня ў беларусі гаварылі і беларускія чыноўнікі чыгункі, але расейцы ад слоў да справы перайшлі першымі. Зь лістапада рэйкавы аўтобус будзе хадзіць ад памежных Злынкі й Унечы да Бранску.

Зь Беларусі да Ўнечы можна дабрацца прыгарадным цягніком з Крычава, а да Злынкі — дызэлем з Гомеля.

Рэйкавыя аўтобусы абсталяваныя рухавікамі «Мэрсэдэс» і могуць разганяцца да 100 км/г, мае мяккі ход, добрую шумаізаляцыю й нізкую вібрацыю. У іх з камфортам могуць ехаць 74 пасажыры.

АК паводле «БРЯНСК.RU»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0