Трывожныя навіны з паўднёвага ўсходу Украіны. У Харкаве некалькі дзясяткаў штурмавікоў напалі на сядзібу ўкраінскага асветніцкага таварыства «Прасвета» імя Тараса Шаўчэнкі ў Харкаве. Паведамляецца, што два чалавекі забіта, 5 паранена.

«Прасвета» — нацыянальная асветніцкая арганізацыя, кшталту нашага Таварыства беларускай мовы. На яе базе гуртуюцца разнастайныя ўкраінскія арганізацыі, як культурныя, так і спартова-патрыятычныя.

А ў Данецку штурмавікі ўварваліся ў будынак суда, які разглядаў пытанне забароны мітынгаў, прызначаных на суботу і нядзелю, з меркаванняў бяспекі. Міліцыя іх нейтралізавала. Суд прыняў рашэнне пра забарону масавых акцый. З такой просьбай выступіў гарсавет.

На просьбу абласной адміністрацыі забаронены мітынг прарасійскіх сілаў і ў Харкаве, які быў прызначаны на суботу і на якім арганізатары збіраліся «прыняць рашэнне» пра федэралізацыю Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?