Запіс у «Жывым Журнале» Аляксея Навальнага:

«Прывозяць мяне, значыць, учора ў СК на «азнаямленне з матэрыяламі справы». А ў кабінеце ў следчага сядзіць ветлівы малады чалавек у касцюме: Добры дзень, я з пракуратуры. Па даручэнні Генеральнай Пракуратуры Расіі я павінен вас апытаць.

Ну, а мне-та размаўляць ні з кім нельга па ўмовах хатняга арышту, таму я адказваю, што апытаць мяне праблематычна (і нават, адказваю я, незаконна), але мой адвакат можа даць нейкія тлумачэнні.

А сам сабе радуюся. Вось, думаю, раз даручэнне з Генпракуратуры, значыць пачалі разбіраць якую-небудзь з нашых скаргаў па факце карупцыі.

Можа, кватэра Жырыка-малодшага, можа палац у Францыі Бабакова, а, можа, — чым чорт не жартуе — нават і па Алімпіядзе якую-небудзь са скаргаў пачалі разбіраць. Бо павінны — некаторыя выпадкі зусім відавочныя, нельга адмахнуцца ад іх.

І тут ветлівы чувак з пракуратуры выкладвае на стол паперкі: хочам апытаць вас з нагоды лася. Вось, мы нават фатаграфію для вас павялічылі.

Следчы смяецца, адвакат смяецца, чувак з пракуратуры з вялікім высілкам імкнецца трымаць сур'ёзную фізіяномію.

Які лось?! Ма вам кожны дзень пішам пра мільярдныя крадзяжы, вам гэта не цікава. І цяпер Генеральная пракуратура дае даручэнне апытаць мяне пра лася?!

Гэта ўсё я мог бы сказаць, калі б меў права нешта сказаць. А такія правы ў нас, як вядома, забірае Басманны суд.

Таму я проста сумна паглядзеў у акно і ўздыхнуў.

Высветлілася, што гэта нават не нейкі дэпутат-лайдак з «Адзінай Расіі» запыт у ГП адправіў. Гэта Генпракуратура сама, па сваёй ініцыятыве пачала праверку па фактах публікацыі ў СМІ.

Гэта ж проста цудоўная схема:

1. У сацсетцы Навальнага знаходзіцца фотаздымак Навальнага з палявання.

2. Падшукваецца якая-небудзь ненармальная баба, якая заяўляе: на фатаграфіі трава зялёная, а значыць паляванне была летам, а значыць Навальны — браканьер і яго трэба прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Пры тым, што на дарослага лася палююць з 1 верасня.

3. Куча мурзілачных СМІ піша артыкулы на тэму «Навальны браканьер і яго праверыць пракуратура». НТВ нават тэлерэпартаж рабіла. Пры гэтым, у пракуратуру ніхто нават не знайшоў часу напісаць.

4. Генпракуратура дае даручэнне правесці праверку па фактах публікацыі ў СМІ.

Мне здаецца, гэта цалкам геніяльная схема і трэба ні ў якім разе не спыняцца і выкарыстоўваць яе далей.

Мае фатаграфіі з інтэрнэту могуць даць штуршок шматлікім шакавальным расследаванням:

Навальный са стрэльбай. Магчыма, гэтая зброя ў яго незаконна. Генпракуратура вядзе праверку, а Следчы Камітэт высвятляе,  ці не забівалі з гэтай стрэльбы інкасатараў.

Навальный побач з аўтамабілем. Генпракуратура праверыць, ці не скраў ён гэтую машыну, знаходзячыся ў п'яным выглядзе.

У рэстаране муж і жонка Навальныя запатрабавалі, каб ім за сталом прыслугоўвалі непаўналетнія дзеці. СК пачаў расследаванне. Партыя «Адзіная Расія» заявіла, што гатовая аказаць дапамогу малым, якія пацярпелі ад дзеянняў апазіцыянера.

Проста дзівосны новы свет адкрываецца, калі крэатыўна прымяняць гэтую схему з фатаграфіямі і праверкамі. Усім праца знойдзецца: і паліцыі, і журналістам крамлёўскіх СМІ, і пракуратуры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?