Памежнікі на прыднястроўскім участку малдаўска-украінскай мяжы зачынілі ўезд і выезд для мужчын з Расіі.

Пра гэта агенцтву «РІА-Навіны» распавёў афіцэр расійскага міратворчага кантынгенту, дыслакаванага ў Прыднястроўі. «Праз мяжу не прапускаюць ўсіх мужчын з расійскімі пашпартамі», — адзначыў ён.

Па дадзеных штаба расійскага міратворчага кантынгенту, таварныя цягнікі з грузамі для расійскіх міратворцаў таксама не могуць трапіць у Прыднястроўе.

У прыватнасці, на КПП Кучурган ужо на працягу пяці дзён стаяць два саставы з харчаваннем, рэчавай маёмасцю і палівам, прызначанымі для расійскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?