Арганізатар адзіночнага пікету супраць вайны Расіі з Украінай Уладзімір Гундар 14 сакавіка атрымаў позву ў суд, які адбудзецца 21 сакавіка а 15 гадзіне. Позву ў гарадскі суд грамадскаму актывісту ўручыў супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Юрый Русакоў.

Уладзімір Гундар 4 сакавіка правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам у цэнтры Баранавічаў. Актывіст з блакітна-жоўтым сцягам на плячах разгарнуў каляровы плакат «Пуцінскія банд-агрэсары геть з Украіны, прэч з Беларусі».

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны выклікалі міліцэйскую патрульную машыну і адвезлі Уладзіміра Гундара ў ГАУС, дзе і быў складзены на яго адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 23.34 КаАП РБ – арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Фота: Уладзімір Гундар падчас пікету ў цэнтры Баранавічаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?