Адзін чалавек загінуў і трое атрымалі траўмы ў ДТЗ на аўтадарозе Мінск — Гродна 14 сакавіка.

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, убачыўшы цюк шкловаты на дарозе кіроўца «БМВ» чамусьці стаў аб'язджаць перашкоду па паласе сустрэчнага руху (пры гэтым, калі скідаў газ, то, напэўна, нязначна). У той жа час умацаваная ўзбочына дазваляла зрабіць гэта на мінімальнай хуткасці.

На мокрым ад дажджу асфальце аўтамабіль стаў некіраваным, яго занесла і разгарнула папяроч аўтастрады.

Сустрэчная «Шкода», якая сама павярнулся на 180 градусаў, урэзалася ў «БМВ». Апошнюю машыну бакавым ударам адкінула на металічную дарожную агароджу і разарвала практычна напалову такім чынам, што разам з дахам задняя частка павісла над кюветам коламі ўверх.

У «Шкодзе» спрацавалі падушкі бяспекі, яе кіроўца быў прышпілены і не пацярпеў. У яго жонкі мінімальная траўма.

Іншая доля напаткала тых, хто ехаў у «БМВ». Маладую жанчыну, якая, мяркуючы па ўсім, ехала непрышпіленай, выкінула з салона, па дарозе ў бальніцу яна памерла. Яе шасцігадовы сын знаходзіцца ў рэанімацыі.

Шпіталізаваны таксама маладыя муж і жонка. Як мяркуецца, кіравала гэтым аўтамабілем 22-гадовая дзяўчына, якой яшчэ каля двух гадоў трэба ездзіць з хуткасцю 70 кіламетраў у гадзіну. З канца лістапада мінулага года яна прадпрымала некалькі спробаў атрымаць вадзіцельскае пасведчанне: з чацвёртага разу здала тэарэтычны, з трэцяга — практычны экзамены на права кіравання.

У ДАІ ёсць пытанні і па стане пабітай машыны. Эксперты павінны вызначыць: ці сапраўды кузаў «БМВ» зварылі з двух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?