16.03.2014 / 14:44

У Харкаве некалькі сотняў сепаратыстаў патрабуюць рэферэндуму аб федэралізацыі Украіны ФОТА 6

Мітынг на плошчы Свабоды ў Харкаве сабраў па стане на 13.00 па мінскім часе каля тысячы ўдзельнікаў.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Вячаслаў Маўрычаў.

Паводле яго інфармацыі, судовы выканаўца спрабаваў зачытаць рашэнне аб забароне мерапрыемства, але мітынгоўцы прагналі яго з крыкамі «Ганьба!» і заблакавалі ў аўтобусе з міліцыяй.

«Народ перыядычна скандуе «Расія», але трыкалораў пакуль няма. Затое шмат савецкай сімволікі і транспарантаў а-ля «СССР, я па табе сумую», — адзначае журналіст.

Каля 400 актывістаў сабраліся каля помніка Леніна ў Харкаве і патрабуюць правядзення рэферэндуму па федэралізацыі Украіны, у прыватнасці, паўднёвага ўсходу.

0
анон / Адказаць
16.03.2014 / 14:57
вот до чего доводят "единогласные" решения Рады, подписание Договора об ассоциации с ЕС без референдума...
0
Прадстаўнік дыяспары / Адказаць
16.03.2014 / 15:46
Цікава, што на здымку прысутнічае сцяг Рэспублікі Беларусь.
0
Гэта мы праходзілі. / Адказаць
16.03.2014 / 15:54
У нас адзін правёў падобны рэферэндум. Каб красьці безкантрольна. Цяперака палацы будуе сабе бясплатна.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру