Карыстальнікі найбуйнейшага ў Казахстане інтэрнэт-правайдара былі пазбаўленыя доступу да ўсіх папулярных апазыцыйных сайтаў, а рэгістрацыя аднаго зь іх у зоне .kz была прыпыненая ўладамі. Адключэньні адбыліся пасьля таго, як яны апублікавалі стэнаграмы тэлефонных размоў, удзельнікі якіх галасамі, падобнымі да галасоў высокапастаўленых чыноўнікаў, абмяркоўваюць пытаньні, зьвязаныя з крымінальнай справай супраць Рахата Аліева, былога зяця прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Назарбаеў у траўні асабіста санкцыянаваў справу ў дачыненьні да Аліева, якога паліцыя абвінавачвае ў выкраданьні двух топ-мэнэджэраў «Нурбанку», што калісьці падпарадкоўваўся яму. Сам Аліеў заявіў, што невінаваты і стаў ахвярай сваіх палітычных амбіцый. Улады Аўстраліі, дзе ён цяпер знаходзіцца, адмовіліся выдаць яго Казахстану. Удзельнікі апублікаваных тэлефонных размоў камэнтуюць травеньскія падзеі, празьмерна выкарыстоўваючы крымінальны жаргон і нецэнзурную лексіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?