16.03.2014 / 16:18

Рух «За свабоду» наконт агрэсіі Расіі: У інтарэсах Беларусі — выхад з Мытнага саюза і інтэграцыя з ЕС 26

Рада Руху «За Свабоду» выступіла з заявай «Аб расійскай агрэсіі супраць Украіны і аб пагрозе незалежнасці Беларусі»

«Палітыка неаімперскага рэваншу і агрэсія Расіі супраць украінскай дзяржавы і еўрапейскага выбару народу Украіны з’яўляюцца агульнаеўрапейскай пагрозай. Гэта вельмі небяспечны выклік для мірнага развіцця і ўзаемавыгаднай інтэграцыі, — гаворыцца ў заяве.

У 1994 годзе Расія ўзяла на сябе абязальніцтвы паважаць незалежнасць, суверэнітэт і існуючыя дзяржаўныя межы Украіны, Казахстана і Беларусі, устрымлівацца ад пагрозы ўжываць сілу супраць іхняй тэрытарыяльнай цэласнасці і палітычнай незалежнасці, а таксама не ўжываць эканамічны прымус дзеля адстойвання сваіх уласных інтарэсаў. Сёння мы бачым, што крамлёўскі рэжым груба парушае свае міжнародныя абязальніцтвы і Статут ААН у дачыненні да Украіны.

Пасля Украіны можа надысці чарга Беларусі, Казахстана ці любой іншай дзяржавы.

Мы салідарныя з народам Украіны, які гераічна зрабіў цывілізацыйны выбар на карысць еўрапейскага шляху развіцця і дэмакратыі. Беларусь павінна адназначна падтрымаць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, а не гуляцца ў небяспечныя гульні з агрэсарам і пашыраць ягоную вайсковую прысутнасць у нашай краіне. Нельга рабіць беларускі народ закладнікам чужых захопніцкіх планаў.

Лёс беларускай дзяржавы і нацыі пад велізарнай пагрозай. Залежнасць ад усходняга суседа катастрафічная.

Гэта прывяло эканоміку Беларусі да глыбокага крызісу. Усё больш і больш расійскіх вайскоўцаў ступае на беларускую зямлю, што яшчэ больш аддаляе нас ад цывілізаванага свету.

Беларусь не павінна быць сатэлітам Крамля.

У беларускім нацыянальным інтарэсе – рэальнае напаўненне канстытуцыйнага палажэння пра нейтральны статус Беларусі, выхад з АДКБ і Мытнага саюзу, нейтралізацыя расійскай прапаганды ў Беларусі, супрацоўніцтва і інтэграцыя з Еўрапейскім саюзам. Нам жыццёва неабходна кансалідацыя на грунце патрыятызму, нацыянальных інтарэсаў і каштоўнасцяў.

Заклікаем усіх грамадзянаў Беларусі выказаць адпаведную грамадзянскую пазіцыю падчас ушанавання Дня Волі 25 сакавіка.

Нам патрэбныя агульнабеларускі дыялог і нацыянальная кансалідацыя.

Гэта магчыма толькі пасля вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення палітычных рэпрэсіяў і пашырэння свабоды СМІ. Неадкладна павінна быць прынятая антыкрызісная праграма, скіраваная на рэальную мадэрнізацыю эканомікі краіны і забеспячэнне энергетычнай бяспекі праз шырокае супрацоўніцтва з краінамі Чарнаморска-Балтыйскага рэгіёну.

Рух «За Свабоду» заклікае народ Беларусі да актыўных дзеянняў у абарону суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай самабытнасці.к – нацыянальнай кансалідацыі і еўрапейскаму выбару народаў Украіны і Беларусі!

Не — расійскай агрэсіі! Не — захопніцкай вайне!»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
петрыковец / Адказаць
16.03.2014 / 16:28
Згодны
0
Дзівак / Адказаць
16.03.2014 / 16:49
Запозьненыя заявы. ЭЗ - не, НАТО - так. http://nn.by/?c=ar&i=113393 Расейскі журналіст Портнікаў пісаў, што украінцы хацелі патрапіць у ЭЗ, але не ўдзельнічаць у НАТО, а у выніку прыйшлося абараняць сябе ўжо на майдане. http://rus.newsru.ua/columnists/29Jan2014/chern.html
0
Барадаты Літвін / Адказаць
16.03.2014 / 16:57
А колькі дывізій у "Руха за свабоду"? Я сур'ёзна! Нават я недзе лічуся ў БНФ, "Рух за свабоду", "Гавары праўду", ТБМ.... Уяўляеце! У кожным райцэнтры знойдзецца 1-2 актыўных чалавекі, якія палічаныя адразу у трох-пяці арганізацыях. То гэтых людзей не 5 і не дзесяць! А толькі -- 1-2. Калі Мілінкевіч нешта заяўляе і некага хоча прадстаўляць, то спачатку хай пашыхтуе сваіх жаўнераў, а Некляеў адначасна -- побач і асобна, Янукевіч гэтым часам сваіх -- крыху далей
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру