16.03.2014 / 18:14

Затрыманых у Мінску ўдзельнікаў пікета АГП чакае суд: Лябедзьку, Раманоўскага, Арастовіча адправілі на Акрэсціна 6

Затрыманых 16 сакавіка ў Мінску каля Камароўскага рынку ўдзельнікаў пікета Аб'яднанай грамадзянскай партыі чакае суд. Ім інкрымінуюць артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Нагадаем, удзельнікі пікета, які быў узгоднены з уладамі як перадвыбарны, трымалі партрэты 10 беларускіх палітзняволеных, а таксама бясследна зніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. 

Усяго было затрымана каля 10 чалавек, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік беларускага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзімір Раманоўскі, першы намеснік старшыні аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада) Аляксандр Арастовіч, відэааператар Алесь Сіліч. Іх даставілі ва УУС Савецкага раёна. 

Некаторых з затрыманых, у тым ліку Вольгу Маёраву, Ганну Канапацкую, Наталлю Валакіда, праз тры гадзіны адпусцілі, склаўшы адміністрацыйныя пратаколы. Суд над імі адбудзецца 17 сакавіка. 

Таксама з міліцыі быў адпушчаны журналіст Алесь Сіліч. 

Астатніх, у тым ліку Лябедзьку, Раманоўскага, Арастовіча, перавялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда. Суды над імі, паводле папярэдніх даных, пачнуцца раніцай у панядзелак. 

0
Анна Красулина / Адказаць
16.03.2014 / 19:16
Ім інкрымінуюць артыкул 23.34 Не совсем так. По этой статье завтра в 14.00 будут судить активисток ОГП Анну Канопацкую и Ольгу Майорову. журналистов Наталью Волокидо (как и Александра Силича) выпустили без протокола, только установив личности (правда, делали это более 3 часов). А на Окрестина, кроме Лебедьки, Романовского и Арестовича, перевели еще двух молодых хлопцев из ОГП - всего - пятерых. И вот у них со статьей ничего не ясно. Более того, слушок там был, что Лебедьке "шьют" хулиганку. Поправьте неточности, пожалуйста.
0
Бенедзікт / Адказаць
16.03.2014 / 21:15
Трэба быць нягоднікамі, альбо клінічнымі ідыётамі, каб удзельнічаць у "выбарчай" кампаніі антыбеларускага рэжыма. Зараз стараюцца падаць гэтых удзельнікаў "выбарчай" кампаніі за ахвяры... Толькі БАЙКОТ!
0
Анна Красулина / Адказаць
16.03.2014 / 22:23
Вы бы поинтересовались, для чего принимают участие в этом действии активисты ОГП. Как раз чтобы напомнить о политзаключенных и похищенных. О том, чтобы рассказать, чем чревато размещение российских военных баз на белорусской земле. Чтобы объяснить, что выборов нет, и именно из-за этого в стране огромное количество проблем, в том числе - экономических. И именно поэтому - объясняют члены ОГП - идти 23 марта на участки - это значит, участвовать в спектакле. Это не выборы. Но настоящие выборы - должны быть. И за них надо бороться. Вон Николая Уласевича, активиста ОГП из Островца, даже сняли "За призыв к бойкоту", А вы говорите... Ну, и сидите себе, где сидите. Ни за политзаключенных не выйдете, ни против российских баз. Но зато - в интернете - змагар.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру