Свет8181

Вынікі «рэферэндуму» ў Крыме: 97% за далучэнне да Расіі

Паводле афіцыйных вынікаў галасавання на «рэферэндуме» аб статусе АР Крым, за далучэнне да Расійскай Федэрацыі выказаліся амаль 97% удзельнікаў галасавання.

Пра гэта заявіў кіраўнік крымскай камісіі па правядзенні рэферэндуму Міхаіл Малышаў, пішуць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.

Малышаў адзначыў, што супраць прагаласавалі менш за 3% удзельнікаў рэферэндуму, яшчэ 1% бюлетэняў несапраўдны.

Яўка выбарцаў, паведамляецца, «склала» 81,37%, у Севастопалі 89,51%.

16 сакавіка ў Крыме прайшоў непрызнаны светам рэферэндум аб самавызначэнні, які праводзіўся ва ўмовах ваеннай акупацыі паўвострава сіламі Расійскай Федэрацыі. На рэферэндум былі дапушчаныя толькі тыя міжнарожныя назіральнікі, якія тым ці іншым чынам звязаныя з Расіяй.

У бюлетэні было ўсяго толькі два пытанні.

1. Вы за ўз'яднанне Крыма з Расіяй на правах суб'екта Расійскай Федэрацыі?

2. Вы за аднаўленне дзеяння Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 і за статус Крыма як часткі Украіны?

Паколькі Канстытуцыяй Украіны не прадугледжана правядзенне мясцовых рэферэндумаў і з улікам таго факту, што рэферэндум у Крыме стаў магчымым дзякуючы прысутнасці расійскіх войскаў, сусветная грамадскасць, за выключэннем Расіі, лічыць яго нелегітымным.

У прыватнасці, рэферэндум быў прызнаны нелегітымным ўкраінскім Канстытуцыйным судом, Венецыянскай камісіяй, ЕС і ЗША. 15 сакавіка на разгляд Рады Бяспекі ААН была вынесена рэзалюцыя, якая прадугледжвае абвясціць рэферэндум у Крыме «такім, што не мае сілы» і заклікаць усе краіны не прызнаваць яго вынікі, аднак Расія заблакавала яе, скарыстаўшыся правам вета.

Супраць рэферэндуму ў Крыме актыўна выступалі толькі крымскія татары. Паводле Бі-Бі-Сі, 95% крымскіх татараў байкатавалі рэферэндум.

Калі ў 1938 годзе Гітлер праводзіў аншлюс Аўстрыі, на тагачасным «рэферэндуме» «за» прагаласавалі больш за 99% выбарцаў.

Каментары81

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць