Свет55

Белы дом пра «рэферэндум» у Крыме: Не прызнаем

ЗША не прызнаюць вынікі рэферэндуму, які адбыўся ў нядзелю ў Крыме. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага дома, распаўсюджаным Радай нацбяспекі ЗША ў твітары.

«Мы не прымаем «рэферэндум», які адбыўся сёння ў Крымскім рэгіёне Украіны. Гэты рэферэндум супярэчыць Канстытуцыі Украіны, і міжнародная супольнасць не прызнае вынікі апытання, якое адбылося пад пагрозай гвалту і запалохвання, а таксама пры расійскім ваенным умяшанні, якое парушае міжнароднае права», — сказаў прадстаўнік Белага дома.

Па словах прадстаўніка, «ніякія рашэнні аб будучыні Украіны не павінны прымацца без удзелу ўкраінскага ўрада».

«Больш за тое, гэта галасаванне не мела патрэбы. Украінскі ўрад ясна даў зразумець аб сваёй гатоўнасці абмеркаваць пашырэнне аўтаноміі Крыма. Прэзідэнцкія выбары, запланаваныя на 25 мая, даюць законныя магчымасці для ўсіх украінцаў, каб іх галасы пра будучыню сваёй краіны былі пачутыя», — дадаў прадстаўнік Белага дома.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі7

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць