16.03.2014 / 22:57

Дзмітрый Кісялёў прыгразіў ЗША ядзернай вайной ВІДЭА 49

Вечарам 16 сакавіка тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў нагадаў у прамым эфіры выніковай праграмы России-1 «Вести недели» аб магчымасці ядзернай вайны паміж Расіяй і ЗША.

«Расія — адзіная краіна ў свеце, здольная ператварыць ЗША у радыеактыўны попел» — у прыватнасці заявіў ён, разважаючы аб магчымых санкцыях краін Захаду з-за дзеянняў Расіі ў Крыме.

Таксама Дзмітрый Кісялёў, які з'яўляецца таксама генеральным дырэктарам інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» (былое РІА «Новости»), рэкамендаваў гледачам прачытаць заметку ў «Российской газете» ад 22 студзеня, дзе гаворыцца пра расійскую сістэму гарантаванай ядзернай адплаты «Перыметр».

Акрамя Расіі і ЗША ядзернай зброяй таксама валодаюць Вялікабрытанія, Францыя, Кітай, Індыя і Пакістан. Наяўнасць ядзернай зброі ў КНДР і Ізраіля дакладна не пацверджана.

0
Пахмяляцца трэба. / Адказаць
16.03.2014 / 23:05
Гэта істэрыя! Большую пагрозу стварае Сьвету украінскі мірны атам.
0
Мікола / Адказаць
16.03.2014 / 23:06
Журналіст? Зашмат гонару для гэтага прапагандыста.
0
Driver / Адказаць
16.03.2014 / 23:09
... и вот теперь весь мир вздрогнет и будет в страхе ждать российский террор Гуляй, банда!!!
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру