Мінулай ноччу з цэнтральнай прэфэктуры паліцыі Армэніі былі выпушчаныя актывісты апазыцыі, што былі затрыманыя ўчора ў Ерэване. Гэта адбылося пасьля таго як у пастарунак зьявіліся лідэр Народнай партыі Армэніі Сьцяпан Дэмірчан і першы прэзыдэнт Армэніі Лявон Тэр-Петрасян. Пасьля доўгіх перамоў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў апазыцыйным лідэрам удалося дамовіцца і празь некаторы час усе 12 затрыманых былі выпушчаныя.

Напярэдадні вечарам пры дапамозе сьлёзатачывага газу былі разагнаныя апазыцыянэры, што абвяшчалі праз гукаўзмацняльны апарат пра мітынг апазыцыі, які мае адбыцца 26 кастрычніка. У выніку былі затрыманыя «галоўныя завадатары», сярод якіх – галоўныя рэдактары газэт «Айкакан жаманак» («Армянскі час») Нікол Пашынян і «Чарорд Ішхануцюн» («Чацьвёртая ўлада») Шагер Матэвасян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?