Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш намерваецца ў сераду зрабіць заяву пра тое, што ЗША не пацерпіць перадачу ўлады на Кубе ад аднаго брата Кастра да другога. Як піша газэта The New York Times, прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта адзначылі, што Буш запатрабуе перадачы ўлады народу Кубы падчас свайго выступу перад кубінскімі дысыдэнтамі ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША. Як чакаецца, Буш закліча кубінскі народ супраціўляцца, і зьвернецца да кубінскіх вайскоўцаў і паліцыі з пасланьнем, што для іх «будзе месца на новай Кубе», паведамляе газэта «Нью-Ёрк Таймс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?