Наезд на хлапчыка адбыўся позна вечарам, каля 23.05, у суботу 15 сакавіка ў райцэнтры Любань Мінскай вобласці.

 «22- гадовы кіроўца Хёндай Лантра ехаў з аграгарадка Сарачы пад Любанню ў горад. На вуліцы Першамайскай, на мосце праз раку Арэса, па яго словах, раптам праезджую частку пачаў перабягаць пешаход. Кіроўца не змог пазбегнуць наезду. 12-гадовы хлопчык у выніку аварыі атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны», - паведамілі ў ДАІ МУС.

 На наступную раніцу хлопчык памёр.

Па словах прадстаўнікоў ДАІ, кіроўца ў момант ДТЗ быў цвярозы. Інфармацыі аб тым, ці быў хлопчык з флікерам, няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?