Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 1—2 за 2014 год), прысвечаны гісторыі Беларусі ХІХ стагоддзя, убачанай праз прызму мемуарных крыніц айчыннага і замежнага паходжання.

У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцця грамадства ХІХ ст. і змены, якія ў ім адбываліся.

Пры гэтым пад увагу ў той ці іншай ступені патрапілі практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя пласты і катэгорыі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне і інш. Не было прамінута і ўспрыманне беларускіх рэалій іншаземцамі, якім даводзілася па тых ці іншых прычынах трапіць на нашыя землі. Сярод іншага? аўтары наўпрост ці ўскосна звяртаюцца да такіх падзей, як вайна 1812 г., паўстанні 1830—1831 гг. і 1863—1864 гг. і інш. Геаграфічна артыкулы і крыніцы, надрукаваныя ў выданні, ахопліваюць усю тэрыторыю Беларусі. Сярод аўтараў нумара – Вольга Гарбачова, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Аляксандр Радзюк, Анатоль Сцебурака і іншыя.

Пра поўны змест нумара і магчымасць яго замовіць чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0