Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыгавораны судом Савецкага раёна Мінска да 15 сутак арышту за дробнае хуліганства і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 

Ucpb.org

Ucpb.org

Такое рашэнне прыняла суддзя Марына Фёдарава. Яна прызнала Лябедзьку вінаватым па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і часткі 1 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

За першае правапарушэнне ён прыгавораны да 5 сутак арышту, за другое — да 10. 

Лябедзька быў затрыманы разам з васьмю іншымі ўдзельнікамі пікета 16 сакавіка каля Камароўскага рынку сталіцы.

Тут актывісты АГП праводзілі перадвыбарны пікет, на якім яны таксама выказалі падтрымку палітзняволеным Беларусі.

На пяцярых затрыманых – Анатоля Лябедзьку, Алеся Арастовіча, Уладзіміра Раманоўскага, Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву – склалі адміністрацыйныя пратаколы, дадае сайт АГП.

Спікера Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганну Канапацкую пакаралі штрафам – 30 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?