Izvestiaur.ru

Izvestiaur.ru

Ліцэй БДУ — адзіная навучальная ўстанова Беларусі, дзе будзе ажыццяўляцца набор старшакласнікаў па хіміка-матэматычным профілі. Нікірунак адкрываецца з 2014/2015 навучальнага года.

Рашэнне аб увядзенні такога накірунку абумоўленае запатрабаванасцю супрацоўнікаў хімічных і хіміка-тэхналагічных спецыяльнасцяў у айчыннай і сусветнай прамысловасці, адзначыла прэс-служба БДУ.

У 2014/2015 навучальным годзе ў ліцэі плануецца адкрыць адзін клас хіміка-матэматычнага напрамку, для паступлення ў які школьнікам неабходна здаць уступныя экзамены па хіміі і матэматыцы.

Такім чынам, з наступнага года навучанне ў Ліцэі БДУ будзе ажыццяўляцца па пяці напрамках: фізіка-матэматычным, хіміка- біялагічным, хіміка-матэматычным, філалагічным і грамадствазнаўчым.

Уступныя выпрабаванні запланаваныя на 11, 18 і 24 траўня.

Яшчэ адной навіной уступнай кампаніі 2014 стане права выбару экзаменаў, калі абітурыент паступае на грамадствазнаўства. гэта ўжо другі год практыкуецца на філалагічным накірунку. Акрамя таго, для абітурыентаў ліцэя з 28 красавіка па 5 мая на серверы дыстанцыйнага навучання будуць арганізаваныя бясплатныя рэпетыцыйныя экзамены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?