Foto.cheb.ru

Foto.cheb.ru

Час смеццеправодаў у жылых дамах Беларусі сыйшоў. Да такой высновы прыйшоў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон падчас пасяджэння рабочай групы па вывучэнні праблемнаў ЖКГ.

Аляксандр Якабсон, які ўзначальвае гэтую рабочую групу, адзначыў, што скасаванне сістэмы смеццяправодаў у Гомельскай вобласці было рэалізавана ўжо некалькі гадоў таму, калі ён быў там губернатарам. У выніку насельніцтва больш актыўна карыстаецца кантэйнерамі для раздзельнага збору бытавых адкідаў. 

Як адзначыў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у сталічных шматкватэрных дамах заварылі ўжо каля 300 смеццеправодаў, у першую чаргу нестандартных. І гэтая праца будзе працягнутая.

У той жа час трэба актываваць працу па асобным зборы смецця. Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун сказаў, што ўкараненне раздзельнага збору адходаў у Беларусі з улікам еўрапейскага вопыту пачалося некалькі гадоў таму.

«Калі патрабаванні па асобным зборы смецця юрыдычнымі асобамі больш-менш выконваюцца, то сітуацыя з насельніцтвам куды складаней, — прызнаўся ён. — Аднак пэўныя станоўчыя вынікі дасягнутыя».

«У 2005 годзе было 4,4 тыс. тон другасных матэрыяльных рэсурсаў сабрана асобна, у 2013-м — 55 тыс. тон. Гэта значыць рост у 14 разоў. Але гэтага, безумоўна, недастаткова», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?