Уладзімер Навумаў

Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў не ведае, ці трапяць пад амністыю Аляксандр Казулін і Андрэй Клімаў. Пра гэта ён заявіў журналістам 24 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў.

Паводле слоў У.Навумава, ён не згодны з выказваннем апазіцыйных палітыкаў аб наяўнасці ў Беларусі палітычных зняволеных. «У Беларусі няма палітычных зняволеных, як і няма палітычных артыкулаў. Многія асобы, пра якія гаворыць апазіцыя, асуджаны за крымінальныя злачынствы», — зазначыў ён.

У.Навумаў паведаміў, што не аналізаваў, ці трапяць пад амністыю асобы, якіх апазіцыя называе палітычнымі зняволенымі. «Калі яны строга падыходзяць пад палажэнні закона, яны будуць вызваленыя», — паведаміў міністр.

Адказваючы на пытанні журналістаў, У.Навумаў таксама зазначыў, што сёння «выбраны аптымальны варыянт амністыі». Паводле яго слоў, на правядзенне гэтай кампаніі адведзена шэсць месяцаў пасля падпісання закону прэзідэнтам.

Нагадаем, законапраект «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія здзейснілі злачынствы» быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 кастрычніка адразу ў двух чытаннях.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0