Кожнага з нас хаця б раз у жыцьці не задавальняў сэрвіс у прыдарожных кавярнях. Камітэт дзяржкантролю Беларусі правёў масавую праверку і акрэсліў гэтыя прэтэнзіі дакладна.

За два месяцы Дзяржкантроль праверыў 220 кавярняў, пры тым, што на сёньня іх у Беларусі налічваецца ўсяго 351. Парушэньні знойдзеныя абсалютна ўва ўсіх пунктах.

Вынікі праверкі паказалі, што харчаваньне на дарогах краіны далёкае ад эўрапейскааг роўню. Кавярні сканцэнтраваныя блізу гарадоў, а на некаторых прамежках трасаў іх не пабачыць сотню кілямэтраў!

Парушэньні выяўленыя даволі грубыя. Найперш гэта завышэньне коштаў — ад 5 да 90%. У стравы не дадаюць усе заяўленыя інгрыдыенты. Вага порцыяў нашмат меньшая, чым у мэню. У многіх кавярнях адсутнічаюць прыбіральні ці наогул няма вады. У кожным другім пункце харчаваньня не хапала паловы асартымэнту. Шмат хто з пэрсаналу працуе без мэдагляду. Былі выяўленыя выпадкі, калі стравы гатаваліся з пратэрмінаваных прадуктаў.

Вынікі праверкі жорсткія. 10 прадпрымальнікаў могуць пазбавіцца ліцэнзіі — іх лёс будзе вырашаць адмысловая камісія. 136 чалавек прыцягнутыя да адміністрыцыйнай адказнасьці, 28 — атрымалі вымову. З усіх вінаватых Дзяржкантроль назьбіраў штрафаў на 5 мільёнаў 200 тысяч рублёў. А 15 юрыдычных асобаў аштрафавалі разам на 93 мільёны рублёў — гэта 43 тысячы даляраў. Шэсьць прыдарожных кавярняў згодна з пастановай прыпынілі сваю дзейнасьць.

На інтэрнэт‑форумах людзі актыўна абмяркоўваць такія санкцыі Дзяржкантролю. Адныя пагаджаюцца, што прыдарожны сэрвіс у жахлівым стане, і неяк даводзіць яго да ладу трэба. Іншыя мяркуюць, што такія жорсткія меры адаб’юць у прадпрымальнікаў увогуле займацца бізнэсам харчаваньня на трасах.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0