Рыгор Кваша |
Такое прадказанне зрабіў аўтар тэорыі вектарнага шлюбу і гістарычных рытмаў развіцця цывілізацыі Рыгор Кваша.
Па яго словах, усе гады Кабана ў гісторыі чалавецтва адметныя сур’ёзнымі фінансавымі катастрофамі. Астролаг прагназуе абвал амерыканскай эканомікі, а ўслед за ёй і кітайскай, паведамляюць інфармагенцтвы.
Праблемы ў шэрагу краін будуць і ў 2008 годзе:
«У год Пацука ідзе кармічны ціск на лідэраў, якія нарадзіліся ў год Каня. А так атрымалася, што пры ўладзе шмат якіх дзяржаў стаяць людзі‑«коні». У Кітаі гэта Ху Дзінтао, у Беларусі — Лукашэнка, ва Украіне — Юшчанка, у Германіі — Меркель, у Амерыцы — дзяржсакратар — Кандаліза Райс. Кожны з іх у 2008 годзе можа пазбавіцца сваёй пасады. Прэтэндэнты нумар адзін на вылет — Лукашэнка і Юшчанка. Абодва ўжо не кантралююць працэс».