Сёння Паўлу Севярынцу пазваніў следчы пракуратуры Савецкага раёна сталіцы Аляксандр Агафонаў і запрасіў яго ў панядзелак на допыт у якасці сведкі ў справе па забойстве мінскага таксіста па прозвішчы Дзядзюля.

Гэта здарылася ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2003 года побач з домам, дзе ў той час жыў Севярынец. А выклікаюць палітыка таму, распавёў следчы, што нібыта чалавек, які падазраецца ў забойстве сказаў, што ехаў тады да Севярынца.

Але, як паведаміў Рацыі палітык, у тыя кастрычніцкія дні ён быў па‑за межамі Беларусі — ва Украіне. Доказ гэтаму — адмысловы штамп памежнікаў у пашпарце.

Ігар Олін, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0