Парам-парам-парам!
парад!
Парам-парам-парам!
Танкі, коні, збруі!
Глядзі, глядзі хутчэй!
Твой брат
па вуліцах тваіх
маршыруе.
І ў гузіках адбі-
ты небасхіл.
І складкі не кладу-
цца на зялёны кіцель.
Паволі-волі, вольна!
Твой Ахіл,
твой кроўны брат і твой жа
вызваліцель.
Закон ці дура? du-
ra lex.
Ён быў на курсе ле-
пшы ў тваім законе.
А як ён ловіць (у
яго рэфлекс)
магноліі «ад па-
ні на балконе»!
А як ступае ён
(нагой),
дзе ўсе назе яго
пяюць асану.
Вы чулі? Сёння ён
ужо з другой.
І выбраў гэту…
як яе — Аксану?
З балконаў іх любіць
куды лягчэй.
І пяты наш паверх —
вы, вы і вось мы:
стаім, рукамі ма-
шам ад плячэй.
Не Аўстрыя, не Ве-
на — трыццаць восьмы.
Балконны мой народ
чужых айчын:
І лязг тваіх зубоў
і бляск «ягоных»
ляцяць, ляцяць, ляцяць
у далячынь.
І зоры, зоры на
пагонах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?