У бліжэйшыя суткі, 19 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай прагназуецца па паўночным усходзе месцамі наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні 5—10 м/c, днём з парывамі да 14 м/c. 

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, днём — плюс 3—8 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах у начныя гадзіны будзе да 5 градусаў цяпла, днём у паўднёвых раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей чакаецца каля плюс 10 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?