Андрэй Давыдчык

Андрэй Давыдчык

25 сакавіка на 34mag.net выйдзе самы бескампрамісны альбом Лявона Вольскага. На віленскай студыі Ymir Audio ідзе апошняя карэкцыя кружэлкі «Грамадазнаўства», саўнд-прадзюсарам якой выступіў нарвежскі музыкант Снорэ Бэргэруд. На мінулым тыдні мы сустрэліся з Лявонам і Снорэ, каб пагутарыць пра змест альбома, а таксама прайшліся па болевых кропках самога Вольскага, які апошнім часам рэдка згаджаецца на інтэрв’ю.

In the right place at the right time

Лявон Вольскі – адна з самых рэзанансных асобаў у сучаснай беларускай культуры. З часоў «06», апошняга альбома квартэта N.R.M., Лявон паспеў выдаць некалькі сольнікаў, пацешыў прыхільнікаў «Крамбамбулі» лонгплэямі, а таксама дамогся для беларусаў бясплатных візаў на свае канцэрты ў Вільню. Яго песні аднолькава спяваюць і беларускія салдаты ў войску, і барадатыя палітэмігранты ў пракураных кавярнях Прагі, і кашлатыя «рускарокеры» ў пераходзе на Плошчы Перамогі недзе паміж «Всё идёт по плану» і «Что такое осень».

Пасля падзей канца 2010-га многія чакалі ад Лявона чагосьці большага, чым «Драбадзі-Драбада». Да таго ж фармат рок-барда а-ля беларускі Боб Дылан, у якім усё часцей выступаў музыка, амаль не даваў надзеі былым фанам N.R.M., якія часцей і часцей паўтаралі мантру «Лявон ужо не торт».

Але нечакана для ўсіх гісторыя падрыхтавала яшчэ адну загагуліну, а галасы тых, хто «дагэтуль чакае на рускія танкі», пачалі чуцца ўсё гучней. Мажліва, таму «Грамадазнаўства» Вольскага атрымала святло, як той казаў, in the right place at the right time.

Працяг чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?