Vk.me

Vk.me

Гаворка ідзе пра дзвюх 40-гадовых жанчын з Х'юстана, ЗША. Адна з партнёрак была інфікаваная ВІЧ і праходзіла лячэнне. Другая прыйшла ў клініку з сімптомамі, падобнымі да сімптомаў грыпу. Спачатку тэст даў адмоўны вынік, але праз нейкі час тэсты сталі станоўчымі.

Захварэлая жанчына не мела іншых сэксуальных партнёраў на працягу шасці месяцаў да заражэння.

Пра першы пацверджаны выпадак перадачы ВІЧ ад жанчыны жанчыне паведаміў амерыканскі Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў. Спецыялісты называюць магчымасць заражэння ВІЧ пры лесбійскім кантакце выключна рэдкай. У дадзеным выпадку генетычны аналіз паказаў, што вірус у абедзвюх жанчын ідэнтычны на 98 %. Гэта даказвае, што адна заразілася ад іншай. Ва ўсіх астатніх выпадках, калі было падазрэнне на заражэнне ВІЧ у лесбійскіх парах, ці не было генетычнага пацверджання, ці мелася верагоднасць інфікавання ад мужчыны, або іншым шляхам.

 Спецыялісты папярэджваюць, што пры любым сэксуальным кантакце з заражаным партнёрам неабходна засцерагацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?