18.03.2014 / 18:18

Расейцы пачалі стральбу ў Крыме, паранены адзін чалавек 18

У Сімферопалі расейцы штурмуюць ваенны аб'ект. Працуюць рускія снайперы. Ёсць паранены.

Вядзецца штурм фотаграметрычнага цэнтра Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Цімчук ў сваім Facebook.

«Аператыўныя дадзенныя групы «Інфармацыйны супраціў». Ідзе штурм ваеннага аб'екта ў Сімферопалі. Штурмуецца фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны», — напісаў ён.

«З вокнаў дамоў каля аб'екта знаходзяцца расійскія снайперы. Паводле нашай інфарамцыі, на дадзены момант паранены адзін чалавек», — паведаміў ён каля 17:10.

0
Alecha / Адказаць
18.03.2014 / 18:27
ну дык з маскавы ўскосна атрымана каманда "Фас!"
0
Юрась Беларус / Адказаць
18.03.2014 / 18:32
Помніцца мне, што снайперы ўжо на Майдане засвяціліся. Ці не тыя самыя?
0
Юрась-Дурась / Адказаць
18.03.2014 / 18:45
Ня веру, каб быў штурм. П'яныя разборкі хутчэй за ўсё.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру