18.03.2014 / 18:59

Больш за тысячу чалавек прыйшлі развітацца з татарынам, па-зверску забітым у Крыме ФОТА 8

Фото из Твиттера EvgenyFeldman

У Сімферопалі 18 сакавіка больш за тысячу чалавек прышлі на пахаванне крымскага татарына Рэшата Аметава, па-зверску забітага ў Крыме.

Рэшат актыўна выступаў супраць акупацыі Крыму Расіяй, удзельнічаў у масавых пратэстах. Раніцай 3 сакавіка ён знік па дарозе ва ўкраінскі ваенкамат. Захаваўся відэазапіс, як невядомыя людзі хапаюць яго на цэнтральнай плошчы Сімферопаля і валакуць у машыну.

Мёртвае цела мужчыны са слядамі катаванняў знайшлі 15 сакавіка ў полі каля вёскі Сунічная ў Белагорскім раёне. Яго галава была заматаная скотчам, на нагах — кайданкі.

У забітага засталася жонка і трое малых дзяцей, малодшаму з іх 2,5 месяцы.

0
віКніК / Адказаць
18.03.2014 / 19:07
Ну, зараз на НТВ растлумачаць быдлу, якая гэта свалата - бандэраўцы....
0
Стакгольмскі сіндром / Адказаць
18.03.2014 / 19:13
На мой погляд, гэта зрабілі рюскія імперфашызікі. Па -першае, катаванні - почырк у стылі расейскага крыміналітэту. Па-другое, дзейнасць загінулага замінала іменна Расеі у яе захопніцкіх планах.
0
будзе вам!!! / Адказаць
18.03.2014 / 19:15
вырадкi!!! ПЕКЛА - ВАШ ДОМ!!!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру