УНІАН 

УНІАН 

Еўрапейскі Саюз не прызнае і ніколі не прызнае анэксію Крыма і Севастопаля Расійскай Федэрацыяй, а лідэры ЕС на сваім саміце напрыканцы гэтага тыдня ўзгодняць агульнаеўрапейскіна гэты крок Расіі.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Прэзідэнта Еўрапейскага Савета Германа ван Ромпея і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

«Суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць і незалежнасць Украіны павінны паважацца. Еўрапейскі Саюз не прызнае незаконны і нелегітымны рэферэндум у Крыме, а таксама яго вынікі. Еўрапейскі Саюз не прызнае і не будзе прызнаваць анэксію Крыма і Севастопаля Расійскай Федэрацыяй», — адзначаецца ў заяве.

«У мэтах развіцця рашэння кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕС ад 6 сакавіка і нашай заявы адносна Крыму ад 16 сакавіка, Еўрапейскі Савет абмяркуе сітуацыю ў Украіне падчас свайго пасяджэння на гэтым тыдні па ўзгадненні агульнаеўрапйскага адказа», — дадалі Рампей і Барозу.

Экстранны саміт ЕЗ 6 сакавіка ухваліў рашэнне аб ншматфазных санкцыях супраць Расіі за яе дзеянні ў Крыме, уключна магчымыя эканамічныя санкцыі,. А ў сваёй заяве 16 сакавіка Рампей і Барозу адзначылі незаконнасць крымскага рэферэндуму і непрызнанне яго вынікаў.

Саміт ЕС пройдзе ў Бруселі 20-21 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?