18.03.2014 / 21:44

Украінскім вайскоўцам у Крыме дазволілі прымяняць зброю 17

Мінабароны Украіны дазволіла вайскоўцам у Крыме выкарыстоўваць зброю. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

«Згодна з рашэннем в.а. Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны (Аляксандра Турчынава) і в.а. міністра абароны Украіны (Ігара Ценюха), на падставе загаду начальніка Генеральнага штаба — Галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі (Міхаіла Куціна), вайсковым часткам Украіны, дыслакаваным у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, дазволена прымяненне зброі», — гаворыцца ў паведамленні.

Такое рашэнне было прынята для абароны вайскоўцаў у сувязі з гібеллю прапаршчыка Узброеных сіл Украіны Какурына С.В. падчас штурму 13-га фотаграметрычнага цэнтра Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны ў Сімферопалі.

Таксама былі апублікаваныя дэталі падзей у Сімферопалі.

Какурын, які знаходзіўся на наглядальнай вежы аўтапарка часткі, быў забіты прамым пападаннем у вобласць сэрца.

Акрамя таго, быў параненыя ў шыю і руку капітана Фядун В.А. Яшчэ адзін украінскі вайсковец атрымаў цяжкія траўмы ног і галавы «ад удараў дубінкамі, арматурай і іншымі прадметамі».

«Нападнікі былі апранутыя ў ваенную форму ваеннаслужачых Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі без знакаў адрознення і ўзброеныя аўтаматычнай зброяй і снайперскай вінтоўкай», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле абароннага ведамства, камандзіра часткі палкоўніка Андрэя Андрушына захапілі падчас перамоваў, утрымліваюць у асобным памяшканні і сілай прымушаюць перайсці «на бок крымскага народа».

0
Якуб Лапатка / Адказаць
18.03.2014 / 22:00
Яны: еўрахахлы ды імпермаскалі заўсёды гатовыя ваяваць да апошняга салдата. У той час, як іхныя дзеці надзейна занятыя важнымі дзржаўнымі і бізнеснымі справамі падалей ад ТВД, дзе- небудзь у Лондане ці Парыжы. Усе гэты яцанюкі ды жырыкі самі не былі на вайне, а таму так лёгка гатовыя пакласьці чужыя галовы за свае рахункі ды палацы. Паслалі б наперад сваіх дзяцей, як некалі прапанаваў генерал Лебедзь. Не паслалі тады, не пашлюць і цяпер. ваюйце,людцы, а мы за вас пажывем!
0
? / Адказаць
18.03.2014 / 22:28
Але ці ёсць у тых украінскіх вайскоўцаў хаця б патроны, хто ведае.
0
Kent / Адказаць
18.03.2014 / 22:42
Необъяснимая пассивность ЕС и США. Я уже склонен думать, что угроза санкций это блеф. Если так то - прощай Украина. Ибо силы на стороне фашистов с востока, при любом раскладе. А США и ЕС похоже беспомощны и ничего сделать не могут, кроме как осуждать и призывать с экрана телевизора.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру