REUTERS

REUTERS

Жыхары Крыма аўтаматычна стануць грамадзянамі Расіі. Такая норма ўтрымліваецца ў законапраекце аб прыняцці Крыма і Севастопаля ў склад РФ, які быў унесены ў Дзярждуму прэзідэнтам РФ у чацвер.

З дня прыняцця Крыма ў склад РФ і стварэння новых рэгіёнаў «грамадзяне Украіны і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на гэты момант на тэрыторыі Рэспублікі Крым і на тэрыторыі горада федэральнага значэння Севастопаля, прызнаюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі», гаворыцца ў законапраекце.

Пры гэтым напрацягу аднаго месяца тыя, хто не захочуць прыняць расійскае грамадзянства, павінны будуць заявіць пра гэта, паведамляе РІА Навіны. 

У законапраекце адзначаецца, што Крым лічыцца прынятым у РФ з даты падпісання дамовы аб прыняцці Крыма ў склад Расіі ў якасці новага рэгіёну. Дамова была падпісаная ў Маскве 18 сакавіка 2014. 

Чакаецца, што законапраект будзе разгледжаны Дзярждумай на дадатковым пленарным пасяджэнні ў чацвер 20 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?