Кошт замежнай валюты павінен карэляваць са змяненнем кошту беларускага рубля — гэта нармальны натуральны працэс. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік старшыні праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Чугай. 

У адказе на пытанне, як можа дэвальвацыя нацыянальных валют у краінах — асноўных гандлёвых партнёрах — паўплываць на курс беларускага рубля, Сяргей Чугай адзначыў: 

«Калі паглядзець рэтраспектыву года, двух і яшчэ далей, то назіраецца досыць прамая сувязь паміж курсамі краін, нашых асноўных гандлёвых партнёраў, і курсам беларускага рубля». 

Таму змены курсу беларускага рубля будуць, мяркуе эксперт. 

«Мне здаецца, не варта нават неяк прасоўваць ідэю нязменнага курсу ва ўмовах інфляцыі. Кошт замежнай валюты павінен карэляваць са змяненнем кошту беларускага рубля — гэта нармальны натуральны працэс», — адзначае Сяргей Чугай.

 «Разам з тым я не прыхільнік дэвальвацыі як нейкай панацэі беларускай эканамічнай мадэлі, якая дазволіла палепшыць наш экспарт ці яшчэ неяк істотна паўплываць, — працягнуў эксперт. — Лічу, што штучныя дэвальвацыі шкодныя беларускай эканоміцы з-за спецыфікі нашага экспарту, які мае вельмі вялікую долю прамежкавага імпарту. Таму ніякага пазітыву ў аднамомантавай вялікі дэвальвацыі няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?