20.03.2014 / 16:40

Партрэты паўстанцаў Каліноўскага: выйшаў фотаальбом 13

У Беларусі ўпершыню выйшаў фотаальбом, у якім прадстаўлены звыш 190 партрэтаў удзельнікаў паўстання 1863 года.

Ён прымеркаваны да 150-годдзя паўстання Каліноўскага.

Складальнікі кнігі – архівіст і тэкстолаг Язэп Янушкевіч, а таксама яго дачка Каміла, магістрантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва.

Яны выдалі альбом ў Ракаве ўласным коштам. Для пошуку фотаздымкаў складальнікі працавалі ў ў архівах і бібліятэках Беларусі, Літвы, Польшчы, а таксама прыватных зборах. Некаторыя фота класічныя – партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Валерыя Урублеўскага або Кастуся Каліноўскага.

Іншыя знаходкі (напрыклад, патрыятычны асяродак вакол часопіса «Slowo» у Пецярбургу – здымак датаваны 1860 – пачаткам 1862 года) друкуюцца ўпершыню.

Аўтары плануюць працяг выдання. Паводле іх словаў, недаследаванымі застаюцца архівы Волагды і Іркуцка, Масквы і Санкт-Пецярбурга, Парыжа і Лондана – усюды, дзе жылі або знайшлі вечны спачын удзельнікі паўстання.

Кніга ёсць у «Акадэмкнізе», кнігарні «Логвінаў», у незалежных кнігароў.

Мікіта Капкоў

0
.... / Адказаць
20.03.2014 / 16:52
дзе набыць?
0
Alien / Адказаць
20.03.2014 / 17:20
Падкажыце, дзе можна набыць выданне?
0
Alien / Адказаць
20.03.2014 / 17:20
Падкажыце, дзе можна набыць гэтае выданне?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру