20.03.2014 / 19:23

Нейрапластычнасць: 8 змяненняў у чалавеку, якія сфармаваліся пад уздзеяннем тэхналогій 2

Тэхналогіі змянілі чалавечую фізіялогію. Яны прымусілі нас па-іншаму думаць, адчуваць, нават бачыць сны. Яны ўплываюць на нашую памяць, увагу і цыклы сну. Гэта звязана са з'явай, вядомай у навуцы як нейрапластычнасць — здольнасць мозгу змяняць звыклыя паводзіны на аснове новых ведаў і вопыту. У дадзеным выпадку — гэта велізарны аб'ём інфармацыі з інтэрнэту і інтэрактыўныя тэхналогіі.

Адны эксперты лічаць, што сучасныя тэхналогіі маюць станоўчы ўплыў: арганізоўваюць нашае жыццё і вызваляюць галаву для разважання над больш важнымі рэчамі. Іншыя сцвярджаюць, што тэхналогіі скалечылі нашую канцэнтрацыю ўвагі, пазбавілі нас творчага працэсу і зрабілі нецярплівымі.

Кожнае даследаванне па гэтым пытанні выклікае жорсткія дыскусіі, але і ў той жа час мы кожны раз становімся на крок бліжэй да разумення таго, у якой ступені тэхналогіі здольныя на нас паўплываць. Ніжэй пералічаныя некалькі асноўных змяненняў у чалавечым мозгу, выкліканых сучаснымі тэхналогіямі. 

1. Мы бачым каляровыя сны

Тэлебачанне ўплывае на псіхіку настолькі моцна, што гэта адбіваецца нават на сне. У 2008 годзе даследаванне, праведзенае ва Універсітэце Дандзі ў Шатландыі, паказала, што людзі, старэйшыя за 55 год, якія выраслі ў эпоху чорна-белага кіно, часцей бачаць чорна-белыя сны. Маладзейшыя ж удзельнікі даследавання, якія выраслі ў эпоху «тэхніколара», амаль заўсёды бачаць сны ў колеры. Амерыканская Асацыяцыя псіхалогіі паўторна пацвердзіла вынікі дадзенага даследавання ў 2011 годзе.

Папярэднія даследаванні сноў, што праводзіліся ў перыяд з 1900 па 1950, паказалі на прамую карэляцыю паміж уздзеяннем чорна-белага тэлебачання і чорна-белымі снамі. У 1960-х сны вярнуліся ў «тэхніколар» са з'яўленнем каляровай плёнкі і тэлебачання.

2. Мы адчуваем FOMO…

FOMO (страх, што нешта прапускаеш, ад «fear of missing out»), вызначаецца як «сумесь трывогі, неадэкватнасці і раздражнення, якая можа апанаваць чалавека падчас прагляду сацыяльных медыяў».

Да з'яўлення Instagram і Facebook людзі, якія вырашалі правесці ціхі суботні вечар дома з келіхам віна пад любімы фільм, таксама маглі шкадаваць, што нікуды не выбраліся і, магчыма, нешта прапусцілі. Але дзякуючы сацсеткам гэтае пачуццё значна ўзмацнілася, бо ў бясконцых стужках мы ўвесь час бачым допісы з фотаздымкамі размаітых вар'яцкіх імпрэз, шыкоўных абедаў і сяброў, якія жлукцяць піва. Нават калі вам такі адпачынак абсалютна не цікавы, вы ўсё роўна задумваецеся: «Можа, мне варта было б зараз рабіць нешта іншае?» Гэта і ёсць FOMO.

3. …і «сіндром фантомнай вібрацыі»

Мы пастаянна знаходзімся ў стане падвышанай адчувальнасці да нашых мабільных тэлефонаў — настолькі, што часта блытаем, калі ён сапраўды звоніць, а калі не. У 2012 годзе даследаванне, апублікаванае ў часопісе Computers and Human Behavior, выявіла, што 89% з 290 студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў эксперыменце, перажываюць «сіндром фантомнай вібрацыі» (фізічнае адчуванне, што тэлефон вібрыраваў, нават калі гэта не так), раз на два тыдні. 

4. Мы не можам спаць

Неўролагі мяркуюць, што святло экранаў ноўтбукаў, планшэтаў і смартфонаў выклікае збоі ў нашым арганізме — у прыватнасці, уплывае на выпрацоўку снатворных гармонаў. Уздзеянне яркага святла падманвае мозг, прымушаючы яго думаць, што на дварэ ўсё яшчэ дзень. Гэта можа мець доўгатэрміновыя наступствы для цыркадных рытмаў арганізма (унутраных гадзін сну). Нашыя вочы асабліва адчувальныя да блакітнага святла, што выпраменьваюць экраны. Гэта істотна ўскладняе засынанне і нават можа стаць прычынай бяссоння. 

5. Нашая памяць і канцэнтрацыя істотна пагоршыліся

У старажытныя часы чытанне напамяць было вельмі каштоўным навыкам — ад студэнтаў часта патрабавалася цытаваць з памяці цэлыя кнігі. У нашую эпоху, калі практычна любы кавалак інфармацыі можа стаць імгненна даступным, мы абсалютна не турбуемся пра захаванне або запамінанне нейкіх фактаў. Навошта запамінаць сталіцу Мазамбіка, калі яе можна проста «загугліць»?

У 2007 годзе вучоны-неўролаг апытаў 3000 чалавек і выявіў, што маладыя рэспандэнты былі менш схільныя памятаць стандартную асабістую інфармацыю, напрыклад, дзень нараджэння сваяка або нават уласны нумар тэлефона. Даследаванні таксама паказалі, што калькулятары могуць знізіць простыя матэматычныя навыкі. Некаторыя людзі не могуць перамяшчацца ў сваіх гарадах без дапамогі GPS.

Сацыяльныя медыя і інтэрнэт у цэлым таксама скарацілі канцэнтрацыю ўвагі. Людзям цяжка чытаць кнігі на працягу доўгага часу, часцяком яны проста прабягаюць вачыма па старонцы, а не чытаюць кожнае слова. 

6. У нас палепшыліся візуальныя навыкі…

Даследаванне 2013 года паказала, што некаторыя камп'ютэрныя гульні павышаюць навыкі прыняцця рашэнняў, заснаваныя на візуальных сігналах, а таксама здольнасць аналізаваць інфармацыю пра фізічнае асяроддзе. А комплексныя стратэгіі могуць палепшыць «кагнітыўную гнуткасць» мозгу — магчымасць пераключацца паміж задачамі, тым самым павялічваючы здольнасць чалавека працаваць у шматзадачным рэжыме. 

7. …але пагоршыўся кантроль над імпульсіўнасцю

Тое ж даследаванне відэагульняў паказала наяўнасць праблем у геймераў з тым, каб утаймаваць імпульсіўныя або агрэсіўныя паводзіны — яны больш схільныя да імгненнай агрэсіі ў рэальным жыцці.

 8. Мы сталі больш крэатыўнымі

Тэхналогіі сталі больш даступнымі для творчых людзей. Аўтар Клей Шыркі сцвярджае, што інтэрнэт ўзмацняе «кагнітыўны лішак» — залішнія магчымасці мозгу, якія мы можам вылучыць на дасягненне мэтаў, што прыносяць нам задавальненне. Сацыяльныя медыя прапануюць карыстальнікам узаемадзейнічаць з тэкстамі, малюнкамі і відэа ў той ступені, у якой гэта немагчыма з тэлебачаннем. Сацсеткі спрыяюць таму, каб чымсьці дзяліцца, карыстальнікі становяцца больш схільнымі да стварэння і сумеснага выкарыстанні інфармацыі — ці гэта альбом Flickr, ці агляд папулярных кніг, ці дапаўненне ў Вікіпедыі альбо праект з серыі «зрабі сам». 

0
)))))) / Адказаць
20.03.2014 / 19:39
Якое дачыненне сны маюць да физиялогии? (хутчэй імецылізм у каментах і артыкулах). Вось пуза, климакс у 30 гадоў і дупа у 23, як у мамак у 60. Скаліоз, кароткі фалас. Дзявочасць у 25-29 - клімакс-30.
0
Кнехт / Адказаць
20.03.2014 / 20:48
Як жа цяжка стала размаўляць з "пітэкантрапамі", якія не ў стане атрымліваць інфармацыю з Інтэрнету ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру