25.10.2007 / 09:48

Засвабодаўцы расплюшчылі вочы Чавэсу 5

Кіраўніцтва гарадзенскай філіі незарэгістраванага руху «За Свабоду» папярэдзіла Уга Чавэса, каб той быў асьцярожны, прымаючы прапановы беларускага Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва па рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру сталіцы Вэнэсуэлы Каракасу.


Уга Чавэс

Кіраўніцтва гродзенскай філіі руху «За Свабоду» звяртаецца да прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з заклікам быць асцярожным, прымаючы прапановы беларускага Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва па рэстаўрацыі гістарычнага цэнтра сталіцы Венесуэлы Каракасу.

Нагадаем, днямі дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла пра дамоўленасць паміж Венесуэлай і Беларуссю пра ўдзел беларускіх рэстаўратараў у аднаўленні гістарычнага цэнтра Каракасу. «Пытанні супрацоўніцтва ў гэтым напрамку разглядаліся ў час візіту ў Венесуэлу беларускай дэлегацыі з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У Каракасе прадстаўнікі Беларусі наведалі Інстытут культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Венесуэлы і пазнаёміліся з яго дзейнасцю. У час сустрэчы з кіраўніцтвам гэтага інстытута размова ішла аб развіцці самых важных частак венесуэльскай сталіцы. Дасягнута дамоўленасць аб прадстаўленні ў снежні праекта рэстаўрацыі гістарычнай часткі Каракасу», — гаворыцца ў паведамленні БелТА.

«Гродзенскі рух «За Свабоду» занепакоены лёсам гістарычнай часткі Каракасу, гэтай жамчужыны Лацінскай Амерыкі. Занепакоены таму, што мы, гродзенцы, у сваім родным горадзе пабачылі вынікі гэтак званай рэканструкцыі. За апошнія гады «спецыялісты» метадычна і цынічна зруйнавалі гістарычны цэнтр старажытнай Гародні, якая са стратамі перажыла некалькі стагоддзяў расійскай акупацыі, амаль 50 год Савецкага Саюзу, Першую і Другую сусветныя войны», — гаворыцца ў заяве.

Кіраўнікі гродзенскага руху «За Свабоду» нагадваюць Уга Чавесу, што нягледзячы на ахвярную кампанію па ратаванні Гродна ўладам ўсё ж удалося зруйнаваць частку гістарычнай забудовы горада. Акрамя ліста да прэзідэнта Венесуэлы, гродзенцы маю намер накіраваць у мэрыю Каракасу збор фота гістарычнага цэнтра Гродна перад і пасля гэтак званай рэканструкцыі.

«Мы можам падзяліцца з каракасцамі сваім досведам змагання з вандаламі ад бюракратыі. Каракас, не паўтары памылак Гродна!», — заклікае гродзенскі рух «За Свабоду».

Каментуючы Рацыі гэтую ініцыятыву, адзін з актывістаў кампаніі па ратаванні Гродна Павел Мажэйка заявіў:

«Мы занепакоены лёсам сталіцы Венесуэлы. Мала таго, што ў 50‑х гадах ХХ‑га стагоддзя дыктатар Перас Хіменэс амаль знішчыў каланіяльную архітэктуру Каракаса, дык зараз справу могуць скончыць беларускія «адмыслоўцы». Мы разлічваем на сумленне прэзідэнта Уга Чавеса, на тое, што сапраўдны патрыёт сваёй краіны не дапусціць знішчэння гістарычных каштоўнасцей. Гэтак беларускія спяцы дабяруцца і да возера Ціцікака ў суседнім Перу!»

Акрамя таго, кажа Павел Мажэйка, яго непакояць наступствы ад рэканструкцыі Каракасу для беларускага турызму:

«Паміж Беларуссю і Венесуэлай усталяваны безвізавы рэжым. Але мноства простых беларусаў могуць так і не пабачаць каракаскія цікавосткі! Трэба не дапусціць магчымага руйнавання Каракасу!».

Радыё Рацыя

0
pan Brudas / Адказаць
25.10.2007 / 11:18
Файны крок - крэатыўны і карысны.
0
Венесуэл / Адказаць
25.10.2007 / 11:19
Ён увесь Каракас сам паставе каракасам. Ён на тую гістарычную архітэктуру плюе як і ягоны брат Алехандро
0
Kirnoz / Адказаць
25.10.2007 / 12:03
Dobra szto Ugo zyczna czyxae na takix pseudabelarusau, jak hety pisaka.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру