I1.i.ua

I1.i.ua

Амаль 600 жыхароў вёсак Кабакі, Нарутавічы і Сялец, у якіх улада вынішчыла свіней, падпісаліся пад зваротам у Міністэрства сельскай гаспадаркі, патрабуючы вярнуць ім права гадаваць свіней.

Яны патрабуюць ад улады перагледзець нарматывы санітарнай зоны, улічваючы, што эпідэміі афрыканскай чумы ў Берасцейскай вобласці і Бярозаўскім раёне не было. Адзін з падпісантаў звароту Аляксандр Аліхвер кажа:

«Патрабуем выключыць з гэтай пяцікеламетровай зоны тры вёскі, бо гэтая зона закранае іх часткова. А з-за таго, што ў зону трапіла некалькі дамоў, то па словах мясцовай улады, каб нікому не было крыўдна, забаранілі трымаць свіней ва ўсёй вёсцы. Чаму не зрабіць наадварот, і не зменшыць зону на 200 метраў і дазволіць людзям гадаваць свіней?»

Па словах Аляксандра Аліхвера, мясцовыя чыноўнікі не хочуць прыслухацца да словаўАляксандра Лукашэнкі, які рэкамендаваў падыходзіць да буферных зонаў творча, што не трэба цыркулем агароджваць усю тэрыторыю і вырэзваць там усіх свіней. Таму трэба прымусіць усё ж такі чыноўнікаў слухаць Лукашэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?