AFP

AFP

Прэзідэнт ЗША Барак Абама расшырыў спіс асобаў, у дачыненні да якіх будуць дзейнічаць амерыканскія санкцыі ў сувязі з далучэннем Крыма да Расіі. Калі ў першай «порцыі» былі пераважна чыноўнікі, то ў другі заход трапілі некалькі мільярдэраў, асабістых сяброў Пуціна. Гэта Генадзь Цімчанка, пецярбуржац, які стаў мільярдэрам на гандлі нафтай — кампанія Gunvor (чытаецца: «Гунвор»). Гэта таксама браты Ратэнбергі — партнёры арыштаванага ў Вене газатрэйдара Фірташа. Гэта таксама Юрый Кавальчук, суўласнік банка «Расія».

«Мы сёння ўводзім санкцыі супраць шэрагу іншых асобаў, якія маюць значныя рэсурсы і ўплыў ды якія аказваюць матэрыяльную падтрымку расейскаму кіраўніцтву, а таксама супраць банка, які забяспечвае матэрыяльную падтрымку гэтых людзей».

Пашыраны сьпіс асобаў, якія апынуліся пад санкцыямі, з'явіўся на сайце Міністэрства фінансаў ЗША адразу пасля заявы Абамы.

У пашыраны спіс, сярод іншых, уключаныя:

кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргей Іваноў;

Уладзімір Кожын, кіраўнік справаў расійскай прэзідэнтуры;

Юрый Кавальчук, уласнік банка «Расія» і сябар Пуціна з Пецярбурга;

Аркадзь Ратэнбэрг, трэнер па дзюдо, мільярдэр, уласнік дзясяткаў кампаній, сябар Пуціна з Пецярбурга;

Барыс Ратэнбэрг, брат Аркадзя Ратэнберга, трэнер па дзюдо, мультымільянер, сябар Пуціна з Пецярбурга;

Генадзь Цімчанка, суўласнік кампаніі Gunvor Group, сябар Пуціна з Пецярбурга;

Уладзімір Якунін, кіраўнік Расійскай чыгункі, мультымільянер, асабісты сябар Пуціна;

Сяргей Нарышкін, старшыня Дзяржаўнай Думы;

віцэ-спікер Рады Федэрацыі Яўген Бушмін;

памочнік прэзідэнта Расіі Андрэй Фурсенка;

лідар партыі «Справядлівая Расія» Сяргей Міронаў;

сэнатар Мікалай Рыжкоў;

віцэ-спікер Дзяржаўнай Думы Сяргей Жалязняк;

Уладзімір Джабараў;

Аляксей Громаў;

Віктар Іваноў;

Віктар Озераў;

Алег Панцялееў;

Ігар Сяргун;

Аляксандр Татунаў.

Пад санкцыямі апынуўся таксама Банк Расіі ў Санкт-Пецярбургу.

Першы спіс высокапастаўленых афіцыйных асобаў Расіі, якія апынуліся пад амерыканскімі эканамічнымі санкцыямі, уключаў Уладзіслава Суркова, Сяргея Глазьева, Леаніда Слуцкага, Андрэя Клішаса, Валянціну Мацвіенку, Дзмітрыя Рагозіна і Алену Мізуліну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?