Ntv.ru

Ntv.ru

Ангела Меркель мае намер пераканаць кіраўнікоў краін ЕС у неабходнасці новых, больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Расіі. Канцлер Нямеччыны патлумачыла, што гаворка ідзе аб пашырэнні спісу асобаў, якіх закране забарона на ўезд у Еўропу і арышт банкаўскіх рахункаў ды іншай уласнасці. 

Меркель абвясціла таксама аб намеры перагледзець фармат красавіцкіх расійска- германскіх перамоваў на вышэйшым узроўні і выказала сваё стаўленне да саміту G8: 

«Да таго часу, пакуль не існуе палітычных умоваў і гарантыяў для правядзення такіх сустрэч, як «вялікая васьмёрка», «вялікая васьмёрка»фактычна не існуе, ні ў якасці саміту, ні ў якасці фармату». 

Зрэшты, да гэтага часу лідэры як ЕС так і G8 не дэманстравалі супольнага падыходу ў пытанні пра далейшыя санкцыі. Вядома, у прыватнасці, што Латвія настойвае на кампенсацыі з еўрапейскіх фондаў. 

Францыя раней заявіла аб магчымасці санкцый не толькі ў дачыненні да абраных асоб, але і пра верагодную адмену здзелкі па продажы верталётаносца Mistral. Аднак гэтая заява кіраўніка французскага МЗС Ларана Фабіюса сустрэла жорсткую рэакцыю Масквы, якая тут жа прыстрашыла запатрабаваннем няўстойкі за невыкананне ўжо часткова аплачанага кантракту. Французскія прафсаюзныя лідэры ў сваю чаргу заявілі, што ў выпадку адмены здзелкі ўраду Пятай рэспублікі прыйдзецца кампенсаваць страты прадпрыемствам, якія вядуць будаўніцтва караблёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?