21.03.2014 / 14:02

Дырэктару Тэатра белдраматургіі не працягнулі кантракт 10

У беларускіх тэатрах працягваецца серыя канфліктаў. Гэтым разам ён здарыўся ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

З 2012 года дырэктарам калектыву з’яўляўся адзін з вядучых акцёраў тэатра Ігар Сігаў. За некалькі гадоў да таго ён зняўся ў фільме «Дзверы», які намінаваўся на прэмію «Оскар» як «Найлепшы кароткаметражны гульнявы фільм».

Разам з Аляксандрам Гарцуевым, мастацкім кіраўніком тэатра, Сігаў змог зрабіць РТБД адным з найлепшых драматычных калектываў сталіцы. Але Міністэрства культуры, якому падпарадкоўваецца тэатр, вырашыла не працягваць кантракт з Сігавым.

Як паведамляе tut.by, пад лістом у абарону дырэктара падпісалася 80 чалавек (усяго ў штаце працуе больш за 100). У адказе, падпісаным намеснікам міністра культуры Уладзімірам Карачэўскім, змешчана толькі ўдзячнасць за неабыякавасць. А таксама адзначана, што міністэрства падзяляе заклапочанасць калектыву.

Гэта сведчыць, што хутчэй за ўсё ў будынак тэатра неўзабаве прыйдзе новы кіраўнік.

Глеб Кандрацьеў

0
киноман / Адказаць
21.03.2014 / 14:06
Вообще-то на "Оскар" номинировалась белорусская короткометражка "Туфельки", так что не единственный
0
Юрыст-дурыст / Адказаць
21.03.2014 / 14:42
А фільм "Дзьверы" - гэта пра "дверь мне запілі"? Выдатнае кіно, як жа - як жа.
0
Неабыякавы / Адказаць
21.03.2014 / 14:59
Вельмі паважаю Сігава як акцёра- але ці кожны творчы чалавек здольны стаць адміністратарам? Магчыма, і ў расейскія серыялы дагэтуль запрашаюць нашага... дырэктара.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру