25.10.2007 / 13:49

Беларусь паставіць Арабскім Эміратам зброю «на сотні мільёнаў даляраў»? 1

Сакратар Рады бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман знаходзіцца з афіцыйным візытам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Сакратар Рады бяспекі Беларусі Віктар Шэйман знаходзіцца з афіцыйным візітам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У цэнтры ўвагі на перамовах беларускага службоўца з афіцыйнымі асобамі краіны былі кірункі гандлёва-эканамічнага і вайскова-тэхнічнага ўзаемадзеяння. З нагоды вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва Віктар Шэйман паведаміў у інтэрв'ю БелТА, што "ёсць добрыя кантракты, якія ўжо складзеныя, і якія мы плануем неўзабаве скласці на сотні мільёнаў даляраў".

Падчас візіту ў ААЭ адбыліся сустрэчы Шэймана з Спадчынным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі ААЭ шэйхам Махамедам бэн Заід Аль Нахайянам, а таксама з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сілаў ААЭ Хамадам Мухамедам Тані Аль Румаіці.

Аб'яднаныя Арабскія Эміраты таксама выказалі зацікаўленасць у інвеставанні сродкаў у беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і іх мадэрнізацыю.

"Беларусь зацікаўленая ў пастаўках і перапрацоўцы нафты, зацікаўленая ў тым, каб эмірацкі капітал прыйшоў у Беларусь і дапамог мадэрнізаваць нашы прадпрыемствы. Гэта першачарговая і стратэгічная задача", – заявіў дзяржаўнаму агенцтву БелТА Віктар Шэйман.

БЕЛТА

0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
26.10.2007 / 02:25
Лятуны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру